Сіноптыкі: у чацвер месцамі чакаюцца моцныя снегапады
Снег прагназуецца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
На Гомельшчыне чакаецца мокры снег, дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, удзень на захадзе парывы дасягнуць 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-9 градусаў марозу, месцамі — да 14. Удзень прагназуецца ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, у Гомельскай вобласці — да 3 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў пятніцу, 15 сакавіка, у Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: працяглы моцны снег, снегапады, парывісты вецер.
Фота — bymedia.net