Сіноптыкі: у чацвер у Мінску 1-3 цяпла

Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук:

"Набліжаецца апошні дзень студзеня, а для нас, для сіноптыкаў, гэта самы цёплы дзень у гэтым месяцы. Мы апынемся ў цёплай частцы цыклона, які перамясціцца на Фінляндыю. На працягу сутак тэмпература будзе блізкая да нуля, а ў дзённыя гадзіны на поўдні тэмпература будзе павышацца да плюс 4-5. У Мінску чакаецца максімальная тэмпература ў сярэдзіне дня — 1-3 цяпла. Будуць ісці ападкі пераважна ў выглядзе дажджу".

Плюсавая тэмпература ўсталюецца на захадзе нашай краіны ўжо сёння.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі