Сіноптыкі: у чацвер удзень чакаецца 1-6 градусаў цяпла
28 лютага будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі на ўсходзе краіны магчымы мокры снег і дождж. Чакаецца слабы галалёд.
Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца.
Вецер заходні 4-9 метраў за секунду, удзень парывы дасягнуць 12 метраў.
Як інфармуе БЕЛТА, тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 1 да 6 вышэй за нуль.
Фота — bymedia.net