Сіноптыкі: у чацвер удзень чакаецца ад 2 марозу да 4 цяпла
Ападкі не прагназуюцца.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-15 градусаў марозу, месцамі — 16-22. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 2 марозу да 4 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net