Сіноптыкі: У чацвер па ўсёй краіне пройдуць дажджы
Уначы ападкі прагназуюцца на захадзе, а раніцай і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны.
Месцамі магчымыя моцныя дажджы і навальніцы. Пры навальніцах парывы ветру дасягнуць 14 метраў за секунду.
Як паведамляе БЕЛТА, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 12-19 градусаў, у дзённыя — 24-30 градусаў (на захадзе — 20-23 градусы).
Фота — bymedia.net