Сіноптыкі: у панядзелак чакаецца да 17 марозу, моцны вецер, завіруха
Ападкі прагназуюцца пераважна ў паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах краіны.
На Гродзеншчыне і Брэстчыне ўначы месцамі моцны снег. Вецер паўднёва-ўсходні, на большай частцы тэрыторыі краіны моцны, парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 8-13 градусаў марозу, у Брэсцкай вобласці — 2-7 ніжэй за нуль. На Віцебшчыне ў начныя гадзіны чакаецца да 14-17 градусаў марозу, інфармуе БЕЛТА.
Тэлеканал "Беларусь-1" адзначае, што моцны вецер і "добры мінус" сіноптыкі прагназуюць яшчэ тыдзень.
Фота — bymedia.net