Сіноптыкі: у пятніцу чакаецца да 9 марозу, снег

Уначы і раніцай на ўсходзе Беларусі, а ўдзень па Віцебскай вобласці чакаецца моцны снег. У гэтым рэгіёне магчымы слабы галалёд, месцамі наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах — завіруха, на дарогах — галалёдзіца.

У начныя гадзіны і раніцай месцамі на Брэстчыне згусціцца туман. Вецер удзень — заходні, 5-10 метраў за секунду, месцамі парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да -6 градусаў, у начныя гадзіны па Брэстчыне і Гродзеншчыне чакаецца да 7-9 марозу, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі