Сіноптыкі: у пятніцу чакаецца снег і завіруха
Ападкі прагназуюцца пераважна раніцай і ўдзень на поўдні нашай краіны. Завіруха — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў, а на Гомельшчыне — да 18-ці.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў марозу, на поўначы месцамі да 16-20-ці, на поўдні — 5-8 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — 4-9 градусаў ніжэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net