Сіноптыкі: у пятніцу і суботу чакаюцца дажджы
У бліжэйшыя дні ў нашай краіне ўсталюецца цёплае надвор'е.
У суботу, 13 красавіка, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны прагназуюцца моцныя дажджы, ёсць верагоднасць першых веснавых навальніц. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, а ўдзень — 7-13 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — да 17.
У нядзелю амаль па ўсёй краіне дажджы спыняцца. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла. У панядзелак удзень прагназуецца 11-17 цяпла, у аўторак — 13-18 вышэй за нуль, а на захадзе Беларусі — да 20 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net