Сіноптыкі: у пятніцу да 33 градусаў, дажджы толькі ўдзень
Праўда, кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе плюс 12-19 цяпла, у дзённыя — ад 27 на поўначы да 33 па поўдні краіны.
У суботу і нядзелю надвор'е істотна не зменіцца — спёка пакуль не збіраецца адступаць. Тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць 34 градусаў. А ў панядзелак з захаду на Беларусь пачне насоўвацца актыўны атмасферны фронт з Польшчы, які прынясе з сабой моцныя дажджы і навальніцы, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net