Сіноптыкі: у сераду ад мінус 2 да плюс 3, мокры снег
31 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, пераважна снег і мокры снег.
У асобных раёнах туман і галалёд. Уначы і раніцай амаль па ўсёй Беларусі, а ўдзень месцамі на дарогах галаледзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-8 градусы ніжэй за нуль, у дзённыя — ад мінус 2 да плюс 3, на Брэстчыне — да плюс 5, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net