Сіноптыкі: у сераду да 24 цяпла, а ў чацвер пахаладае
Уначы 5 верасня пераважна без ападкаў, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-13 градусаў, у дзённыя — ад 17 на поўначы краіны да 24 на поўдні.
Як паведамляе БЕЛТА, з 6 верасня ў Беларусі ўсталюецца прахалоднае надвор'е.
Фота — bymedia.net