Сіноптыкі: у сераду маразы аслабеюць, на захадзе — да 2 цяпла
Паветра з Атлантыкі прынясе ў Беларусь павышэнне тэмпературы паветра.
На захадзе краіны ў дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе крыху больш за нуль — 1-2 градусы цяпла. На ўсходзе Беларусі яшчэ будзе ад мінус 1 да мінус 5 градусаў.
Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук пра адлігу, якая пачнецца ў чацвер, 31 студзеня:
"Набліжаецца апошні дзень студзеня, а для нас, для сіноптыкаў, гэта самы цёплы дзень у гэтым месяцы. Мы апынемся ў цёплай частцы цыклона, які перамясціцца на Фінляндыю. На працягу сутак тэмпература будзе блізкая да нуля, а ў дзённыя гадзіны на поўдні тэмпература будзе павышацца да плюс 4-5. У Мінску чакаецца максімальная тэмпература ў сярэдзіне дня — 1-3 цяпла. Будуць ісці ападкі пераважна ў выглядзе дажджу".
Што да маразоў, то яны вернуцца. Аднак такіх халадоў, якія былі ў студзені, сіноптыкі пакуль не прагназуюць.
Фота — bymedia.net