Сіноптыкі: у сераду ўдзень чакаецца да 11 марозу
Невялікі снег 9 студзеня прагназуецца толькі ў асобных раёнах.
Уначы — 5-12 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях на ўсходзе краіны да 13-18 марозу. У дзённыя гадзіны чакаецца 3-8 марозу, на ўсходзе — да 11 градусаў ніжэй за нуль.
Назіраецца тэндэнцыя да ўзмацнення маразоў. Вось што распавяла Еўрарадыё кіраўніца аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова:
"На гэтым тыдні чакаецца зімовы характар надвор'я. Спачатку 10-11-га студзеня яшчэ снег падсыпе, а пасля пачнецца паступовае ўзмацненне маразоў".
У панядзелак, 14 студзеня, уначы прагназуецца 10-15 марозу, пры праясненнях да 18-ці, удзень — 5-12 ніжэй за нуль.
Фота — bymedia.net