Сіноптыкі: у сераду ўначы чакаецца да 11 марозу
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны: снег, месцамі слабая завіруха.
Уначы ў асобных раёнах на Брэстчыне моцны снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Як паведамляе БЕЛТА, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-9 градусаў са знакам мінус, на ўсходзе чакаецца да 11 марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад нуля да мінус 7 градусаў.
Фота — bymedia.net