Сіноптыкі: у суботу чакаецца ад 5 да 12 цяпла, дажджы

Уначы і раніцай у Брэсцкай вобласці прагназуецца туман. Вецер паўднёвы, 4-9 метраў за секунду, уначы на Віцебшчыне і Магілёўшчыне яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-7 вышэй за нуль, у дзённыя — 5-10 цяпла, на Брэстчыне — да 12, інфармуе БЕЛТА.

ДАІ заклікае кіроўцаў аўтамабіляў і веласіпедыстаў быць больш уважлівымі, паколькі туман і дождж зробяць больш складанай сітуацыю на дарогах.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі