Сіноптыкі: у суботу чакаецца да 15 марозу
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Удзень месцамі па Гомельскай вобласці — моцны снег.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да 12-15 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 2 градусаў ніжэй за нуль на поўдні да 10 градусаў марозу на поўначы краіны, інфармуе БЕЛТА.