Сіноптыкі: у суботу чакаецца да 27 цяпла, дажджы
Ападкі прагназуюцца ўначы толькі месцамі, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі нашай краіны. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — 7-13 градусаў цяпла, у дзённыя — ад 12-19 на поўначы да 20-27 на поўдні.
У нядзелю пройдуць кароткачасовыя дажджы (на Гомельшчыне — навальніцы), на поўдні чакаецца ўжо толькі да 22 градусаў. На наступным тыдні стане цяплей — ад 13 да 18 цяпла ў панядзелак і да 26 градусаў у аўторак удзень.
Сіноптыкі: На свята 1 траўня ў Беларусі чакаецца да +29 градусаў
Фота — bymedia.net