Сіноптыкі: у суботу чакаецца дождж і мокры снег, на дарогах галалёдзіца
Кароткачасовыя ападкі прагназуюцца толькі месцамі. У асобных раёнах — слабыя туман і галалёд.
Вецер паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, у дзённыя — ад мінус 1 да плюс 4, інфармуе БЕЛТА.
ДАІ папярэджвае, што з-за марозу ў начныя гадзіны на дарогах краіны ў выхадныя дні можа ўтварыцца галалёдзіца.