Сіноптыкі: у суботу ўдзень чакаецца да 13 марозу, снег

На асобных участках дарог 22 cнежня захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-15 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — ад 7 да 13 градусаў ніжэй за нуль.

Як паведамляе БЕЛТА, у панядзелак, 24 снежня, чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: снег, месцамі завіруха, моцны парывісты вецер.

Аслабленне маразоў у Беларусі прагназуецца з серады.

Маразы пратрымаюцца да сярэдзіны наступнага тыдня

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі