Сіноптыкі: у выхадныя дні чакаецца да 6 цяпла, без істотных ападкаў
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор'е.
У асобных раёнах слабыя ападкі, у асноўным дождж. На большай частцы тэрыторыі туман, ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёвы 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3, удзень плюс 1-6 градусаў.
У наступныя двое сутак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 18 лістапада, без істотных ападкаў. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2, месцамі да мінус 5, у дзённыя гадзіны — ад 0 да плюс 6, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net