Сіноптыкі: удзень у сераду да 8 цяпла, без істотных ападкаў
Толькі ў дзённыя гадзіны па Брэсцкай вобласці магчымы мокры снег.
Уначы і раніцай — слабы туман. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, удзень на поўдні парывы будуць дасягаць 14 метраў.
Як інфармуе БЕЛТА, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў марозу, пры праясненнях — да 7-10 ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 2 да 8 градусаў цяпла.
Фота — bymedia.net