Сіноптыкі: уначы чакаецца да 20 марозу, слабая завіруха
Невялікі снег прагназуецца пераважна на Брэстчыне.
Уначы і раніцай месцамі па поўначы магчымы слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду, парывамі да 12 метраў.
У начныя гадзіны чакаецца ад 2 градусаў марозу ў Брэсцкай вобласці да 13 градусаў ніжэй за нуль на Віцебшчыне і Магілёўшчыне, дзе пры праясненнях — да 15-20 марозу. У дзённыя гадзіны ў Беларусі будзе ад нуля да 6 градусаў марозу, на Брэстчыне чакаецца да 2 цяпла, інфармуе БЕЛТА.