Сіноптыкі: за маразамі прыйдуць мокры снег і дождж

Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў марозу, месцамі будзе да мінус 20-24 градуса. Удзень чакаецца 6-12 градусаў марозу.

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметцэнтру, у сераду 30 студзеня чакаецца пагаршэнне ўмоваў надвор’я. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег, мокры снег, удзень месцамі моцны. У многіх раёнах вецер узмацніцца, яго парывы будуць сягаць 15-20 метраў за секунду. Па паўднёвым усходзе краіны будзе ісці мокры снег, дождж, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі