Сірыйскія паўстанцы паказалі штурм авіябазы ў анлайне (відэа)
Жывая трансляцыя ішла падчас штурму авіябазы "Тафтаназ" у раёне правінцыі Ідліб, недалёка ад Алепа.
Як інфармуе РБК, трансляцыя вялася з узвышэння на адлегласці некалькіх кіламетраў ад авіябазы. Падчас эфіру былі ўвесь час чутныя гукі стрэлаў і выбухаў, на лётным полі былі відаць рэшткі некалькіх пашкоджаных верталётаў.
Пазней фрагменты відэазапісу штурму былі выкладзеныя на YouTube. Гэта зрабілі актывісты праваабарончай арганізацыі "Сірыйскі цэнтр маніторынгу за захаваннем правоў чалавека", звязанай з паўстанцамі.
На цяперашні час дакладнай інфармацыі пра тое, ці ўдалося паўстанцам захапіць базу "Тафтаназ", няма. Аднак па запісе відаць, што ў выніку шчыльнага агню верталёты не могуць падняцца ў паветра.
Бітва за аэрадром "Тафтаназ" з'яўляецца крытычна важнай для паўстанцаў. Гэта самая буйная авіябаза ўрадавых сіл на поўначы краіны. Менавіта з яе вядуцца рэгулярныя авіяатакі па пазіцыях паўстанцаў.