Скабелка назваў склад хакейнай зборнай Беларусі на першым зборы
25 сакавіка на базе "Мінск-Арэны" адкрыецца трэніровачны лагер нацыянальнай зборнай Беларусі.
Штаб галоўнага трэнера Андрэя Скабелкі разлічвае ўбачыць на першым занятку 24 гульцоў:
брамнікі — Віталь Бялінскі (1989, Юнацтва, ВХЛ), Віталь Коваль (1980, Тарпеда, Ніжні Ноўгарад, КХЛ), Ян Шелепнёў (1993, Дынама-Шыннік, МХЛ);
абаронцы — Алег Гарошка (1989), Уладзімір Дзянісаў (1984), Павел Чарнавок (1986) (усе — Дынама Мн, КХЛ), Аляксандр Яронаў (1989, Шахцёр), Дзмітрый Заламай (1994), Павел Казакевіч (1993) (абодва — Юнацтва, ВХЛ), Алег Місюль (1993, Лакаматыў, ВХЛ), Мікалай Стасенка (1985, Северсталь, КХЛ), Андрэй Філічкін (1987, Гомель);
нападаючыя — Яўген Дадонаў (1992), Аляксей Яфіменка (1985) (абодва — Шахцёр), Сяргей Дрозд (1990), Аляксандр Кітараў (1987), Аляксандр Кулакоў (1983), Дзмітрый Мялешка (1982), Андрэй Стась (1988) (усе — Дынама Мн, КХЛ), Яўген Кавыршын (1986, Северсталь, КХЛ), Канстанцін Кальцоў (1981, Атлант, КХЛ), Яўген Саламонаў (1990), Міхаіл Стэфановіч (1989) (абодва — Гомель), Аляксей Угараў (1985, Тарпеда, КХЛ).
Натуральна, што пакуль не прыцягваюцца тыя кандыдаты, чые клубы не завяршылі выступленне ў гэтым сезоне, адзначае "Прессбол".
Фота — hcgomel.com