Нацыянальная хакейная зборная Беларусі разграміла Украіну — 6:0 (відэа)

У чацвер беларусы прайгралі славенцам з лікам 2:4. Каб захаваць шанцы на першае месца на турніры, беларусам трэба было абыгрываць украінцаў. Матч пачаўся ў нялёгкай барацьбе, і толькі ў трэцім перыядзе шайбы паляцелі ў браму зборнай Украіны адна за другой. Шайбы закідвалі Андрэй Філічкін (2-я хвіліна), Канстанцін Кальцоў (30-я), Андрэй Сцяпанаў (32-я), Аляксей Калюжны (55-я), Арцём Сянькевіч (55-я) і Дзмітрый Мялешка (57-я).

Брамнік Віталь Коваль (на здымку) сёння захаваў сваю браму ў недатыкальнасці.

Лік па перыядах — 1:0, 2:0, 3:0.

Турнірнае становішча зборных: Славенія, Данія (яны згулялі па 1 матчы), Беларусь (пасля 2 матчаў) — па 3 ачкі, Украіна — 0 (пасля 2 матчаў). Пуцёўку на Алімпіяду атрымае толькі пераможца групы. Сёння адбудзецца важны матч зборных Славеніі і Даніі. Калі славенцы атрымаюць перамогу, яны датэрмінова займуць першае месца.

У нядзелю, 10 лютага, беларусы гуляюць з Даніяй.

Фота — newsandscore.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі