Скэнлан: Выдача амерыканскіх візаў у Мінску залежыць ад беларускага ўраду
Амерыканская амбасада ў Мінску па-ранейшаму не мае магчымасці выдаваць беларусам візы.
"Мы вельмі выбачаемся перад беларусамі за нязручнасць, звязаную з атрыманнем віз у амерыканскіх амбасадах суседніх краін. Але гэтае пытанне ў руках вашага ўрада, не нашага", — паведаміў Еўрарадыё кіраўнік амерыканскай дыпламатычнай місіі Майкл Скэнлан.
Ужо тры гады амерыканская амбасада не можа прадстаўляць візавыя паслугі тысячам ахвочых наведаць ЗША.
Майкл Скэнлан: "Да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку вымусіў нас зменшыць штат на 85% [да 5 чалавек — заўвага Еўрарадыё] у якасці адплаты за ўвядзенне ўрадам ЗША эканамічных санкцыі з нагоды парушэнняў правоў чалавека, штогод амбасада разглядала больш за 13 тысяч візавых заявак... У сувязі са значным скарачэннем нашага штата мы проста тэхнічна не можам прадстаўляць рэгулярныя візавыя паслугі".
З 2008 года беларусы вымушаныя звяртацца па візу ў амерыканскія амбасады іншых краін, часцей за ўсё Расіі і Украіны. Дакладная статыстыка падобных зваротаў невядомая.
Поўная версія інтэрвію з Майклам Скэнланам