Скульптура ў памяць Вацлава Гавэла пачала... раставаць

Вядомыя чэшскія мастакі Раман Швейда і Лукаш Гаўлоўскі вырабілі скульптуру ў выглядзе адкрытага сэрца, куды можна было зайсці. Спачатку яна знаходзілася ў чэшскай сталіцы, а пасля скульптуру перавезлі ў Літамышль. Менавіта там твор Швейды і Гаўлоўскага не вытрымаў спякоты (тэмпература дасягала 38 градусаў) і пачаў раставаць. Не дапамог нават спецыяльны кандыцыянер.

У выніку, было вырашана схаваць яе ў халодныя сутарэнні аднаго з замкаў, каб восенню ўсталяваць скульптуру ў міжнародным аэрапорце Прагі, паведамляе РІА "Новости".

Фота — czecho.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі