"Славія" — "Нафтан", "Тарпеда-БелАЗ" — "Белшына": дзве нічыі
У суботу адбыліся два матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
У Мазыры "Славія" згуляла ўнічыю 1:1 з наваполацкім "Нафтанам". У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" і бабруйская "Белшына" таксама скончылі свой матч унічыю — 2:2.
Астатнія матчы тура пройдуць у нядзелю, 2 верасня. Найбольшая ўвага да матча "Гомель" — БАТЭ (пачатак а 19-й гадзіне). Тэлеканал "Беларусь-2" пакажа яго ў запісе, пачатак у 21.10.