“Славянскі марш” у Магілёве сабраў 20 чалавек

Дзенісенка заклікаў “выступіць у падтрымку традыцыйных духоўных каштоўнасцей, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі”, інфармуе “Наша Ніва”.


Шэсце колькасцю 20 чалавек прайшло па вуліцы Чэлюскінцаў да стадыёна ДК Завода штучнага валакна. Удзельнікі скандавалі “Слава Расіі”, “Пакуль мы адзіныя — мы не пераможныя”.

Удзельнікі хацелі выкарыстаць расійскія манархічныя чорна-жоўта-белыя сцягі, але гарвыканкам забараніў.
На мітынгу выступіў з прамовай заяўнік шэсця Дзмітрый Дзенісенка.

У ім узяў удзел Сяргей Рыжоў з Віцебска, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Рыжоў заявіў, што "зараз славянскія дзяржавы раздзелены, што адмоўна ўплывае на жыццё і дабрабыт народаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі