Следчы камітэт узначаліў Валерый Вакульчык
Адпаведнае прызначэнне сёння зрабіў Аляксандр Лукашэнка.
Да сённяшняга дня Вакульчык займаў пасаду начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Прэзідэнце Беларусі.
Першым намеснікам старшыні Следчага камітэту прызначаны Андрэй Швед. Раней ён быў намеснікам генпракурора, паведамляе БЕЛТА.