СМІ: Яшчэ аднаго сына Кадафі захапілі паўстанцы
Саадзі стаў трэцім сынам Муамара Кадафі, якога захапілі паўстанцы.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на Reuters. Раней паведамлялася, што мяцежнікі арыштавалі двух сыноў Кадафі — Сейфа аль-Іслама і Мухамеда. Пра лёс самага лівійскага лідара пакуль нічога невядома. Паводле некаторых звестак, Кадафі усё яшчэ знаходзіцца ў сваёй умацаванай рэзідэнцыі ў квартале Баб-аль-Азізія ў Трыпалі.
Пра Саадзі, малодшага сына Кадафі, вядома трохі. У мінулым ён быў прафесійным футбалістам, камандаваў сіламі спецыяльнага прызначэння, а таксама займаўся бізнэсам.
Агулам у Кадафі сямёра сыноў. На сённяшні дзень трое з іх арыштаваныя, а малодшы сын - Саіф аль-Араб - у ноч на 1 траўня загінуў у выніку авіяўдару сіл NАТО па рэзідэнцыі Кадафі.