Сотні чалавек загінулі на пажары ў бразільскім клубе
Трагедыя адбылася ў нядзелю, у начным клубе горада Санта-Марыя на поўдні Бразіліі. Колькасць ахвяраў ужо дасягнула 200 чалавек.
Раней інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі пра целы 159 чалавек, якіх ідэнтыфікавалі. У паліцыі мяркуюць, што колькасць ахвяраў будзе расці. Некаторыя з загінулых задыхнуліся, а некаторыя загінулі ў цісканіне.
На момант узгарання ў клубе знаходзілася каля 2 тысяч чалавек. Прычынай пажару стала няправільнае выкарыстанне піратэхнікі.