Спецслужбы ціснуць на асіповіцкага дэпутата з БХД
Дэпутата Асіповіцкага райсавета дэпутатаў, сябра БХД Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпраўленне КДБ.
Пасля працяглай гутаркі, якая доўжылася каля чатырох гадзінаў, яго папярэдзілі, што паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі ён можа биць прыцягнуты да адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Раней у КДБ былі выкліканыя і іншыя асіповіцкія сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — Анатоль Цераш і Уладзімір Клімановіч.