Спецслужбы атакавалі старонку інтэрнэт-рэвалюцыянеркі
Зламаная старонка Вконтакте актывісткі Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку Насты Шулейкі.
Мяркуецца, што спецслужбы зараз чытаюць асабістую перапіску дзяўчыны, бо акаунт у статусе Online.
Нядаўна Наста трапіла пад арышт на Акрэсціна. Пакуль яна была ў турме, яе кватэру наведалі невядомыя і вынеслі адтуль ноутбук, некаторую аргтэхніку і носьбіты інфармацыі.