Спецслужбы Германіі затрымалі расійскіх шпіёнаў
Верагодна, яны працавалі на расійскую знешнюю выведку.
Аб гэтым паведамляе нямецкая радыёстанцыя DeutscheWelle. Меркаваныя шпіёны - шлюбная пара. Затрымалі іх у розных гарадах. У Марбургу і Балінгене. Па пашпарце затрыманыя з'яўляюцца грамадзянамі Аўстрыі. З іншых знойдзеных у іх дакументаў вынікае, што яны выхадцы з Лацінскай Амерыкі.
Аднак у нямецкіх спецслужбаў ёсць падставы сумнявацца ў сапраўднасці гэтай інфармацыі. Існуюць здагадкі, што муж і жонка займаюцца шпіянажам на тэрыторыі Германіі ўжо больш за 20 гадоў.
На якой падставе прадстаўнікі германскай выведкі звязваюць дзейнасць затрыманых з Расіяй пакуль не ўдакладняецца, паведамляе ВВС.