Справу аб "выбіванні пазыкі" брэсцкі суд слухае ў закрытым рэжыме
Правесці яе ў такім фармаце прапанаваў абаронца аднаго з абвінавачаных, "бо гэта датычыць асабістых бакоў жыцця".
Як паведамляе сайт tomin.by, судовае пасяджэнне пачалося ў пятніцу ў 9.40. Паводле папярэдняй інфармацыі, слуханні ў судзе могуць працягнуцца да паўгода.
Злачынства адбылося летась у лістападзе. Пад пагрозай прадмета, падобнага да пісталета, трое мужчын вывезлі брэстаўчаніна ў лес за горад. Яго прывязалі скотчам да дрэва і прымушалі да выплаты пазыкі. Сума складала 500 долараў ЗША, 50 еўра і 4 мільёны рублёў. Адзін з прысутных нават фатаграфаваў тое, што адбываецца. Зараз жа ён праходзіць па справе ў якасці сведкі.
Фота — kachestvo.ru