Справу аб згвалтаванні супраць былога кіраўніка МВФ закрылі

Французская журналістка і пісьменніца Трыстан Банон падавала на яго пазоў. Жанчына сцвярджала, нібы Строс-Кан спрабаваў яе згвалтаваць. Аднак пракуратура палічыла, што доказаў для гэтага недастаткова. З боку былога кіраўніка МВФ былі толькі сэксуальныя дамаганні. Да таго ж вызначаны заканадаўствам тэрмін іскавай даўніны па абвінавачанні ў сэксуальных дамаганняў ужо выйшаў. Таму справу спынілі.

Упершыню журналістка заявіла, што Строс-Кан спрабаваў яе згвалтаваць яшчэ ў 2007 годзе. Аднак гэты выпадак набыў шырокі розгалас толькі летам у 2011 годзе, калі жанчына звярнулася ў пракуратуру. Гэта адбылося пасля таго, як сёлета ў траўні былому дырэктару МВФ выставілі абвінавачанні ў дамаганнях да пакаёўкі гатэля ў Нью-Ёрку, перадаюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі