Справу Сяргея Каваленкі разгледзяць у ААН
Скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека палітвязень з Віцебску падаў напярэдадні свайго арышту.
Такім чынам актывіст хоча дамагчыся скасавання прысуду за вывешаны на каляднай ёлцы ў Віцебску бел-чырвоны-белы сцяг, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Нагадаем, 7 студзеня 2010 года Каваленка ўлез на ёлку ў цэнтры Віцебска і замацаваў на яе вяршаліне нацыянальны сцяг. Яму прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Сяргей Каваленка лічыць пакаранне несправядлівым. У Камітэт па правах чалавека ён звярнуўся пасля таго, як безвынікова спрабаваў абскардзіць прысуд у Віцебскім абласным судзе і Вярхоўным судзе Беларусі.
Нагадаем, што цяпер віцябляніна вінавацяць у парушэнні рэжыму пакарання. На знак пратэсту супраць арышту Каваленка абвясціў за кратамі галадоўку.