“Справу вядра з локшынай” адправілі на дапрацоўку
9 снежня нацболу Яўгену Контушу зноў не вынеслі прысуд.
Малады чалавек абвінавачваецца ў дробным хуліганстве, нібыта 3 снежня зранку ён выліў на будынак Беларускага тэлебачання вядро варанай локшыны. У мінулую суботу трое хлопцаў сапраўды прыйшлі да будынку БТ і зладзілі такую акцыю. Яны дзейнічалі ад імя нацыянал-бальшавікоў і выклалі ў інтэрнэт-відэа з акцыі.
Яўген Контуш сцвярджае, што не браў удзел у гэтай акцыі, перадае Радыё Свабода. Яго пачалі судзіць 8 снежня, але ні ўчора, ні сёння суд не прызнаў паказанні сведак дастатковымі, каб вынесці яму прысуд. Таму справа адпраўленая ў міліцыю на дапрацоўку.