Справу ўдзельнікаў Плошчы Лябедзькі, Паўлава, Корбана працягнулі да чэрвеня
Пра гэта паведаміў прадстаўнік партыі АГП Алег Корбан, якога сёння выклікалі ў КДБ.
"Следчы спадар Васільеў вярнуў мне кампутар, фотаапарат, пашпарт. Ён сказаў, што справа прадстаўнікоў нашай партыі па падзеях 19 снежня працягнутая да чэрвеня", - распавёў "Свабодзе" Корбан.