"Справядліваму свету” дазволілі пікет у Брэсце
Але нават санкцыянаванае мерапрыемства не можа адбыцца.
Як паведаміла БелаПАН старшыня гарадской партыйнай структуры Людміла Дзенісенка, гарадскія ўлады дазволілі пікет супраць збяднення насельніцтва з колькасцю ўдзельнікаў да 30 чалавек. Мерапрыемства павінна прайсці 28 студзеня ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аднак заяўнікі акцыі павінны да 26 студзеня падаць у гарвыканкам дамовы з міліцыяй, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам.
Хутчэй за ўсё арганізатары не паспеюць зрабіць гэта да 26 студзеня, таму пікет можа сарвацца. Дарэчы, брэсцкія левыя заяўлялі яшчэ дзве падобныя акцыі, але іх правядзенне не дазволілі.