Стагоддзе “Паўлінкі” адзначаюць выставай у Вільні
Экспазіцыя пад назвай “Не загаснуць зоркі ў небе” пераехала ў літоўскую сталіцу з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музей Янкі Купалы.
Яна прысвечаная таму перыяду, калі пясняр жыў у працаваў у Вільні, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
На выставе можна будзе пабачыць шматлікія матэрыялы, прысвечаныя стагоддзю першай пастаноўкі камедыі “Паўлінка”: сцэнічныя касцюмы, друкаваныя выданні п’есы, а таксама рукапісы Купалы.