Стала вядома, адкуль прыляцеў Уральскі метэарыт
Калумбійскія астраномы здолелі вызначыць траекторыю палёту касмічнага цела праз атмасферу Зямлі.
Дзеля гэтага выкарыстоўваліся аматарскія відэаздымкі яго падзення, зробленыя жыхарамі Чалябінскай вобласці Расіі. Пасля гэтага, з дапамогай спецпраграмы Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, навукоўцы рэканструявалі арбіту метэарыта ў Сонечнай сістэме.
Як паведамляе ВВС, атрыманыя вынікі сведчаць, што касмічны аб'ект належаў да так званых "каменных метэарытаў" больш вядомых як апалоны. Да Зямлі метэарыт прыляцеў з пояса астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам. Гэта азначае, што ён не быў госцем нашай Сонечнай сістэмы.
Нагадаем, метэарыт выбухнуў раніцай 15 лютага на вышыні некалькіх дзесяткаў тысяч метраў.
Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на
поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.
Уральскаму метэарыту паставяць помнік, ужо абвешчаны конкурс
Фота — АР