Сёння стануць вядомыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
Перад лёсаваннем групавога этапа, якое пачнецца ў чацвер у 18.45 па беларускім часе, наша каманда "пасеяная" ў чацвёртым кошыку.
Ужо вядомы склад кошыкаў. Першы: "Чэлсі", "Барселона", "Манчэстар Юнайтэд", "Баварыя", "Рэал", "Арсенал", "Порту", "Мілан".
Другі кошык: "Валенсія", "Бенфіка", "Шахцёр" (Данецк), "Зеніт", "Шальке-04", "Манчэстар Сіці", "Брага", "Дынама" (Кіеў).
Трэці кошык: "Алімпіякос", "Аякс", "Андэрлехт", "Ювентус", "Спартак" (Масква), "Пары Сен-Жэрмен", "Ліль", "Галатасарай".
БАТЭ дакладна не згуляе з дацкім "Нордшэландам", французскім "Манпелье", іспанскай "Малагай", харвацкім "Дынама", дортмундскай "Барусіяй", шатландскім "Селтыкам", румынскім "Клужам". Усе яны патрапілі ў чацвёрты кошык.
Групавы этап Лігі чэмпіёнаў пройдзе з 18 верасня да 5 снежня.
Фота — fcbate.by