Ужо з 4-й хвіліны матча з БАТЭ "Фенербахчэ" гуляў у меншасці
Матч 1/16 фінала Лігі Еўропы праходзіць на гродзенскім стадыёне "Нёман". У самым пачатку быў выдалены з поля Раул Мейрэлеш.
Ён некалькі разоў ударыў па нагах паўабаронцу барысаўчан Аляксандра Глеба.
БАТЭ пачаў гульню ў наступным складзе: Гарбуноў, Юрэвіч (к), Радзькоў, Філіпенка, Бардачоў, Рудзік, Аляхновіч, Валадзько, Бага, Глеб, Радзівонаў.
У запасе Сарока, Гайдучык, Валадзько, Курловіч, Паўлаў, Бадаян, Мазалеўскі.
Турэцкі "Фенербахчэ" гуляе ў такім складзе: Валкан Дземірэль (к), Гекхан Генюл, Егемен Каркмаз, Бекір Ірцегюн, Цыглер, Мехмет Тапал, Раул Мейрэлеш (да 4-й хвіліны, выдалены з поля), Барані, Куйт, Вебо, Соў.
Фота — bymedia.net