Сталі вядомыя стартавыя склады БАТЭ і "Валенсіі"
За гадзіну да матча іх назвалі галоўныя трэнеры Віктар Ганчарэнка і Маўрысіа Пелегрына.
БАТЭ: Гарбуноў, Палякоў, Філіпенка, Сіміч, Бардачоў, Ліхтаровіч (капітан), Аляхновіч, Валадзько, Паўлаў, Глеб, Радзівонаў. Дакладна ў такім складзе барысаўчане выходзілі на пераможны матч з "Баварыяй" (гл. фота).
"Валенсія": Дзіега Алвес, Перэйра, Рыкарда Кошта, Рамі, Сісака, Ціна Коста, Гага, Гуардада, Альбельда (капітан), Фегулі, Сальдада.
Нагадаем, матч групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў пачнецца сёння на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак у 21.45. Жывую тэлетрансляцыю сустрэчы можна будзе пабачыць на тэлеканале "Беларусь-2".
БТ пакажа Лукашэнку толькі заўтра, бо сёння — БАТЭ!
Фота — bymedia.net