Сталічны "Партызан" не згуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі
Каманда не падавала дакументы на ліцэнзаванне праз адсутнасць крыніцы фінансавання — новы спонсар так і не знайшоўся.
Нагадаем, мінулай восенню літоўскі бізнэсмен Уладзімір Раманаў заявіў, што не будзе фінансаваць мінскі "Партызан". Кіраўніцтва клуба спрабавала знайсці новага гаспадара, але надзеі на "Газпрам" і Мінгарвыканкам не спраўдзіліся.
Як заявіў у інтэрв'ю газеце "Прессбол" гендырэктар "Партызана" Людас Румбуціс, пакуль гаворка ідзе пра тое, што каманда не будзе гуляць у вышэйшай лізе. Ён выказаў спадзяванне, што яна не будзе ліквідаваная.
3 лютага пройдзе паседжанне выканкама федэрацыі, на якім будзе прынята канчатковае рашэнне пра склад вышэйшай лігі ў будучым чэмпіянаце Беларусі.