Стан хакеіста Аляксандра Галімава стабілізаваўся
Як вядома, гулец “Лакаматыва”, які выжыў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, быў дастаўлены ў Маскву.
Паводле Рускай службы навінаў, ён нармальна перанёс палёт. Яго стан цяпер цяжкі і медыкі кажуць, што рабіць прагнозы рана. У яго апёкі 90% цела, апёкі дыхальных шляхоў, збітае лёгкае і нырка.
Другі выжылы ў авіякатастрофе, чалец экіпажу самалёта Аляксандр Сізоў, дастаўлены ў НДІ Скліфасоўскага. Ён атрымаў апёкі 15% цела, пералом сцягна і траўму галавы.